РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ня згасьні, мой вогнік далёкі-далёкі,
У сіняй імгле сакавіцкай начы.
Трывожна блішчыш, як сьлязінка на воку,
І мне свой спакой не даеш зьберагчы.
Напэўна, так трэба – каб вабіла нешта
У далеч, у цемру, у холад і дождж,
Каб вечна вандроўнічаў Сын Чалавечы,
А Маці шаптала: «З дарогі ня збоч...»
Ня згасьні, мой вогнік, жывая лампада.
Вось-вось прыадчыняцца дзьверы мае
І сонную ноч Гефсіманскага саду
Магутнае сонца Нядзелі заб’е.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.