РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Чаго баяцца мне?
                                        Агню, вады, дарогі?
Карысьлівых людзей ці ўласнае душы?
На полі залатым прачнуся перад Богам,
Ня помнячы, за што мне не далі дажыць.
Вось так і прыбягу на бераг свой высокі,
Жыцьцёвай мітусьні стаптаўшы дываны.
І ўніз штурхнуць мяне
                                                  агонь, вада, дарога,
Рукамі землякоў – бяспамятных, нямых.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.