РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Непераможаныя
Інсургенцкая песьня
У напрамку месяца, у напрамку пушчы
Нашы коні рушылі, паляцелі душы.
У напрамку вогнішчаў, паўдзікунскіх жыцьцяў,
Зор, на небе вышытых залачонай біцьцю.
Што мадзець ды бегаць нам ад служакаў царскіх?
Мы – аскепкі вольнасьці нездабытай, наскай.
Што нам, белым русічам, у чужыне – слава?
Пушча будзе – бацька нам, маці і дзяржава.
Хай гайдае вісельня галавой пустою.
Едзем мы да Месяца ды па першастою.
Не загіне гонар наш, край ніхто ня зганіць,
Покуль волі вастравы ёсьць – а зь імі памяць.
У напрамку Месяца, у напрамку волі
Нашы коні рушылі хутка, як ніколі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.