РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Шлях да Эдэма
Ад Ільвіных варот засталіся адны камяні.
На разбураных вежах запальвае золак агні.
На памерлае царства ўспаўзае пустэльны пясок.
Ды чарговы вандроўнік ня сьцішвае стомлены крок.
Праз вароты Ільвіныя, кажуць паданьні, ідзе
Запаветная сьцежка ў забраны зялёны Эдэм.
Царства мёртвых схавае старанна сухія сьляды.
Празь яго аніхто не дайшоў да жывое вады,
Бо ніхто не паверыў, што ў неба працягнуты шлях.
І чарговы вандроўнік з малітвай на чорных губах
Крочыць сьцежкай памерлых між пашчаў каменных ільвоў,
І на прывідных вежах агні загараюцца зноў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.