РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Старасвецкія прарокі не пабачылі Месіі.
Зоры ссыпаліся ў попел на ахвярнікі дарог.
І скруцілася змяёю, што кусае хвост бяссіла,
Зло, якое спарадзілі, свята верачы ў дабро.
Не пазналі нашу мару – бо ў рыззі, не ў аксаміце.
Не пазналі – не на троне, басанож – не на кані.
Не пазналі – не маліце, аб інакшай – не маліце.
І ахвяры не паліце на згасаючым агні.
На нябёснай калясніцы наша вечнасць адлятае.
На жалезнай калясніцы высіцца зямны ўладар.
А свайго выратаваўцу зноў ніхто не распазнае
На сцяжынцы прыдарожнай, у падранай рызе мар.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.