РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Паланэз Агінскага
Дом зачынены. Вазок стаіць ля брамы.
У гародчыку крывавыя вяргіні.
Дрэмле край прыўкрасных рыцараў і дамаў,
Дрэмле край халопаў, здраднікаў і злыдняў.
Па пялёстках і па страчаных марэньнях,
У апошні раз – між родных краявідаў.
Любы край, тваё змарнуецца каменьне,
Назапашанае, каб мяне закідаць.
Крылы складзены на дне маёй валізы.
Ці чужое неба іх напоўніць ветрам?
Клёна ліст ляціць, нібы краёчак рызы.
Ды ніхто яго не пацалуе зь верай.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.