РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Дарогай залатой – праз восень, поле, неба.
Дарогай залатой – да храмаў залатых.
А золата душы яшчэ ачысьціць трэба
Ад пылу мітусьні, ад пожадаў сваіх.
Дарогай залатой – да храмаў белых-белых.
Між могілкаў старых, між небам і зямлёй.
Там грэшная душа, там стомленае цела
Спазнаюць цішыню, спазнаюць супакой.
Дарогай залатой імкнуць да храмаў людзі.
І ў ходнікі надзей сплятаюцца сьляды.
І золата лістоў не памірае ў брудзе,
А сонцу аддае свой колер залаты.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.