РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Перасяленец
З абжытага мейсца зрывацца цяжэй і цяжэй –
Гады, што карэньні,
                                            зь зямлёй замацоўваюць роднасьць.
Але забівае ўсе вокны накрыж Неабходнасьць –
За родную хату усё-ткі жыцьцё даражэй.
Таму – абжывайся, як можаш, на мейсцы другім,
У садзе зарослым змайструй, як і дома, арэлі...
А можа, ты, прыхадзень, мейсца чужое заселіш
І будуць з-за плота паказваць табе кулакі?
...Прыходзяць паштоўкі – закрэсьлены адрас стары...
Ты мовіш і мовіш у кожнай размове: «Там, дома...»
...У садзе, што твой папярэднік садзіў незнаёмы,
Пагасьлі, сініцамі сталі твае сьнегіры.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.