 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Па дарогах радасьці зямной Я дарэмна пазьбівала ногі. Толькі вораг добры быў са мной, А сябры ў сяброў гулялі толькі. Што ж, прымаю правілы гульні. Толькі вось якая незадача – Выпадковай ласкай падмані – І душа, усьцешаная, плача. І дарэмна розум важыць фальш, І да дна відаць падману прорву. Ад самоты сьлепне розум наш І на веру ўсе ўспрымае словы. І нашто мне ведаць, Божа мой, Хто кідае мне ў сьпіну каменьне? Па дарозе горычы зямной Радасьці нясу і летуценьні.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|