 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зь нікуды – у нікуды мой цягнік, Ляцяць травой парослыя адхоны. Манеты лічыць бледны праваднік, Яго калісьці клікалі Харонам. Важдацца з чоўнам – старасьвецкі міф. Куды прасьцей – цягнік, вагоны, рэйкі. Жыцьцё па-за жалезнымі дзьвярмі Да хваль марскіх свае зганяе рэкі. Забудуся на цёмныя віры У бездані, у вогненным бязьмежжы. І коціцца каменьнямі з гары Мной збудаваная калісьці вежа.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|