 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Беларусь! Душы маёй калыска! Возера лілейнага сьвятла! Да сваёй загубы гэтак блізка Ты яшчэ ніколі не была. І адвары доктара Скарыны Праліліся ў чэзлую траву. Па нябёснай прывіднай сьцяжыне Пакідае доктар Беларусь. І за ім ідзе да зор Завальня, Сьвечку захінае даланёй. Даганяе човен старадаўні, Што з Палесься ўзяты вышынёй. «Нешта Продкаў Шлях аж сьлепіць вока», – Зьдзівіцца забыты дзецьмі дзед. І душа старэчая з палёгкай Адляціць за позіркам усьлед. А сьцяжына белая танчэе, І па ёй – як па лязе ў жыцьці – Ўсьмешлівы апостал Караткевіч З вогненнай вадой нясе пацір. Шлях растаў – і велічныя цені Па-за нашым позіркам плывуць. Дождж пайшоў. Ці сьмерць, ці блаславеньне Кроплі срэбнавокія нясуць?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|