РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты гасіш сьвечку на акне,
І ноч заходзіць у кватэру.
Але ня чорнаю – а шэрай,
Нібы пясок і бруд на дне.
 
Ні таямніцы, ні таго
Сьляпога жаху сутарэньня,
Што сьмерць даруе ці натхненьне.
Сьвет пазалочаных багоў...
 
Няма самоты ў цішыні,
У белі сьнегу – нават ноччу.
І падарожнік крочыць, крочыць
Туды, дзе цьмяныя агні
Маленькіх хат, бясплённай працы.
І сьвечцы больш не загарацца.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.