РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ефрасіньня
Балада аб жаночай волі
На фрэсках лік яе жаўцее,
Сухі, як ліст, і гожы цяжка...
Прадслава, ўнучка Чарадзея,
Упарта хоча стаць манашкай.
«Навука дзеўку папсавала!» –
Старыя па вуглах скуголяць.
Але яна была – Прадславай!
А слава вымагае волі.
Счарнеў аж з твару горды бацька.
Жаніх гульбою ганьбу глушыць.
А маці!..
Што ж казаць пра маці...
А слава да таго ж – і мужнасьць.
Жанкі!
Такі наш выбар будзе
Паўсюль, няўмольна і адвечна:
Ці – крыж на маладыя грудзі,
Ці – церам зь цемрай чалавечай.
Балюча нам даецца воля.
Заплаціш мужнаю душою.
А дзеці?!
Што належыць болей –
Сваё радзіць? Вучыць чужое?
І што на што мяняць ня варта –
Ні адгадаць, ні прадугледзець...
...Прадслава хоча стаць упарта
Сьвятой – і вольнаю, як вецер.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.