РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Храм Уладзіслава Чарняўскага
Быць пастарам цяжка ў часіну ваўчыных згрызот.
Ды храм паўстае на пяску, набрынялым крывёю.
І зноў сумняецца і манны чакае народ
І болей ахвотна ня пастару верыць, а вою.
Ды выбраны шлях, і ўзвышаецца велічны храм.
І мова тутэйшая там узьлятае да Бога.
І Ойча, ня статак – народ твой зьбіраецца там,
Няхай нешматлікі –
Сьцяжынка спародзіць дарогу.
І храмы, і кнігі згаралі на гэтай зямлі.
І вера, і веды для зграі ваўчынай – пагроза.
А з маннай аблокі далёка-далёка сплылі,
І зноў пераблытаны веры, і праўды, і лёсы.
Ды ў кельлі палае лампада прад Дзевай Сьвятой.
Маўчаць старадрукі, як сурмы архангелаў белых...
І пастар гаворыць і моліцца моваю той,
Што родная сэрцу,
А значыць, уцямная небу.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.