 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
І дождж, і сьнег, і сум адвечны мой. І кнігі бескарысныя, і песьні. І час ляціць над мёртваю травой, І па траве сьлізгаюць хмараў цені. О, рэдкі міг самотнай нематы! Людскія крыўды не вярэдзяць сэрца, І ланцугом астылыя сьляды Ідуць зь нябыту – шчасьцем ён завецца. Настаўнік вышні ў гэты час бліжэй Схіляе лік свой над маім адчаем. Яшчэ малітва, слова – і лягчэй, Хто прабачаў – тым неба прабачае. І мне наверх ня страшна пазіраць. І мне ня страшна гаварыць з сабою. Як дождж і сьнег, мае гады ляцяць, І толькі міг малітвы – міг спакою.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|