РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Перажывём мы ўсе свае няшчасьці,
Як некалі дзіцячыя хваробы.
Спазнаюцца маланкавыя страсьці
І горкай адзіноты цяжкі вопыт.
Перажывём сьмерць блізкіх і далёкіх,
Мяжа пакут не перакрэсьліць сэрца...
Што ж застаецца ў нас, няверных Богу,
Каб выжыць?
Жах прад сьмерцю застаецца?
Бо на зямлі яго ніхто ня ўладны
Ні высушыць, ні выпіць дзікім мёдам.
Жаданьнем жыць
                                        ваўкі лякуюць раны.
Жаданьнем жыць
                                        лякуем мы самоту.
І дай мне, Божа, у апошнім крыку
Спасьцігнуць сэнс зямной кароткай драмы:
Хаця жаданьне сьмерці – грэх вялікі,
Але баяцца сьмерці – грэх таксама.
І хай ня боязь назаўсёды зьнікнуць,
Ня жах адплыць на невядомы бераг,
А сьвет сьвятла, куды калісь я зьнікну,
Дасьць сілы мне і прабачаць, і верыць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.