РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Што вам трэба ад Бога?
Спакою, любові, багацьця?
Ці ратунку ад боязі зьнікнуць у вечнай імгле?
Вы прыходзіце ў храмы, з самімі сабою ня ў ладзе,
І адзін аднаго вы ня любіце, брацьці мае.
Я сумую па еднасьці душаў. І, мусіць, дарэмна,
Бо наіўна шукаць разуменьня, ня стаўшы ў чаргу.
І бясконцая вера прымаецца, быццам бярэмя.
А яна – гэта крылы, якія раскрыць не магу.
Мы такія слабыя прад цёмнай грахоўнай стыхіяй,
Бо захоўваем зерне яе пустазельля ў душы.
Толькі Бог можа нас затрымаць на бязьлітасным схіле,
І ня позна зьвярнуцца да літасьці на'т на крыжы.
Што нам трэба ад Бога?
                                                      Слабыя ў духоўнай навуцы,
Чым прад Ім апраўдаем
                                                      шматлікія просьбы свае?
За багацьцем зямным у чарзе не штурхайцеся, людцы.
Тут ня купіш за грошы,
                                                  што кожнаму з нас не стае.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.