 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На крыжы маланак соладка памерці. Прад усім Сусьветам праблішчэць пакутай. А абраць Галгофай тую кучу сьмецьця, На якой жывеш ты – гэта ж на сьмех юдам. Ведаць, што ўзьнясесься, – чым не ўзнагарода. А сысьці ў нямоцтва – чаша для аскета. На крыжах з маланак – гэніі народа. На крыжах аконных – ціхія паэты. Божа літасьцівы, не пазбаў надзеі За зямлю хоць гукам, словам зачапіцца. Не для нас так страшна неба залацее, Ды затое пахне тлом – для нас – ігліца. За раскрыжаваных п’е народ штодзённа, Толькі не падыдзе зьняць з крыжа – ніводны. Над крыжом з маланак – скіпетр і карона, Высахлая кветка – пад крыжом аконным.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|