РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ці крыж, ці крылы – застаюся з тым,
Што даў Гасподзь, нявечнае, як Рым.
Чаго жадаць мне звыш таго, што ёсьць?
У Вавілоне – выпадковы госьць,
І ў маскарадзе птушак і багоў
Мой лёгкі сьлед затопчуць зноў і зноў.
На пляцы, дзе гандлююць белым сном,
Мне адчыняе дзьверы ціхі дом.
Ня танчаць там, не прадаюць, ня лгуць.
А тое, што Гасподзь даў, берагуць.
Ці крыж, ці крылы... Воцат ці віно...
Мне дадзена на ўсё жыцьцё – адно.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.