РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Што тут паэт? У гэтым сквапным сьвеце
За тое плацяць, што нясуць у дом.
А вершы – гэта зоры, гэта вецер,
Імгненьне, што застыла пад сьцілом.
Што можам паказаць мы багацеям?
Ня твар багіні – толькі лёгкі сьлед.
Не напалохаюць гэрояў цені,
Якія ажыўляе кіфарэд.
Таму паэт – жабрак і ёсьць, і будзе,
Хаця ўладарыць Апалон над ім.
Але, калі загіне горды Рым,
Па нашых вершах Рым спазнаюць людзі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.