 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сьпіць сяло ў тумане белым, Зоркі сьвецяць, не мігнуць. Сьпіць і сэрца анямела, На душы якаясь муць. Ціха ўсё... Ад краю вёскі Даляцеў сабачы брэх... Нікнуць рэха адгалоскі Каля сьцен і каля стрэх. Ціха зноў... А ў сэрца з болем Сьлёзы капаюць з вачэй... Не цягніся, ночка, болей! Сонца, выблісьні хутчэй!
19.X.1941 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|