 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На сэрцы – агонь, А на вуснах – лёд. А кажуць, што лёд – на сэрцы. Але ж за самы сьвяты народ Бяз болю ня ўдасца ўмерці. Бяз болю, жалю, бяз рэдкіх сьлёз, Жаночых – таму – пякучых. Дзіцячы сьмех у тваё жыльлё Ня ўвойдзе – як неўміручасьць. Каханьні прыйдуць яшчэ ня раз, Ды вуснаў ня спаляць страсьцю, І часта клічуць цябе: «Сястра», І клікаць ня будуць: «Маці». Усё адгарыць-адбаліць з жыцьцём, Зь пялёсткамі прыгажосьці. Пяройдзе ў бронзавае ліцьцё Аблічча – І страціць штосьці. Яно захавае холад тваіх Зьбялелых прыгожых вуснаў. А там, дзе ў жывога – баліць-гарыць – Холадна. Мёртва. Пуста.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|