РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сумніцельнае шчасьце ўзяў паэт
На кірмашы наканаваньняў лепшых.
Паэт, як дэміург, стварае сьвет
І сотні жыцьцяў пражывае ў вершах.
Ён можа быць усім, чым хоча быць.
Хаця ў грамадстве ён – нішто, і меней.
Ён можа ўсё – але ня ўмее жыць,
Як стод ня ўмее падаць на калені.
Пакутуе – дзе іншы ўсё б прыняў.
Ідзе з жыцьця – дзе іншы б пасьмяяўся.
Ён – гэта тое, што ён напісаў.
Астатняе – не падлягае ўвазе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.