 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Першая. Апошняя. Чужая Чара вечнай ісьціны жыцьця. Мне няма пакласьці што на шалі, І ня зьлітасьцівіцца судзьдзя. Ноч перацякае падваконьне Водарам язьміну і нуды. У каменных сотах – сто агоній Бедных душаў царства нематы. І ніяк, ніяк мне не ўсьвядоміць, Дзе напрацаваны намі мёд, Ці ў нябёсным, недасяжным доме Робяць сьвечкі з воску нашых сот? Ці ў начы, сасьмяглай ад сьпякоты, Кіпень пераварыцца жыцьця І сьцякуць у глебу мёд і соты, І абрыне шалі ўніз судзьдзя.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|