РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Халодныя духі! Сёньня вас запрашаю да сябе,  
вашай хачу дапамогі, хачу быць падобны да вас  
і пагарджаць сьветам!
Я. Баршчэўскі
Халодны агонь, што вандруе на сьвеце маім,
Няверны, як брат, і спакусны, як водар мелісы,
Ніяк не спаймаю на лапінах чорных адліг,
Ніяк не злаўлю на распаленым жнівеньскім прыску.
Халодны агонь... Ён прылашчыць, і будзе спакой,
Бясстрасная думка ўвесь сьвет мітусьлівы прыўлашчыць.
Пякучае полымя, што безупынна са мной,
Суціхне – і болей ня будзе нясьцерпна гарачым.
Шукаю агонь – і баюся аднойчы знайсьці.
Уладных людзей таямніцу раскрыць не жадаю.
Халодны агонь прабягае па жоўтым лісьці
І ў шыбах багатых кварталаў, як здань, прападае.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.