 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
І расколаты, звон не забудзе ніколі свой голас. Я апошняя ў сьвеце, хто Вежу збудуе сваю. Па нябёсах чужых залатое пракоціцца кола, А карэта мая спачывае ля брамы ў Раю. Басанож, басанож па аскепках люстэрак і мараў, Па халоднай зямлі, у якой цяжка выкапаць дол. А камусьці здаецца – я мякка ступаю па хмарках, І ліхтар нада мной клапатлівы трымае анёл. Ні крыжа і ні крылаў – жаночыя вузкія плечы. І каму ты пакажаш палаючы ў сэрцы агонь? Невыносны мой боль, і нябачны, і, можа быць, вечны... Але я – ці хачу назаўсёды пазбыцца яго?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|