 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я ніколі ня бачыла вас. Можа быць, толькі позіркам сэрца. І над вамі сівее трава, І ніхто вас ня помніць на сьвеце. Вы былі гэткай самай, як я, Шмат чыталі і вершы пісалі. І самота была ў вас мая, І зялёныя вочы палалі. Не хацелі вы жыць, як усе. А інакш не выходзіла, пэўна. І суседзі сьмяяліся ўсьлед: «Бач, якая ідзе каралеўна». Правінцыйны глухі гарадок. Што маглі вы, шляхцянка-паэтка? Вам прыпісвалі звад і сурок. І мужчыны паглядвалі рэдка. Хто знайшоў вашы вершы і як – Пажаўцелыя стосы паперы, Ваш нашчадак, далёкі сваяк Ці чужынец у шэрым шынелі? Ці чытаў перад тым, як спаліць? Вочы Вашы глядзяць празь бязьмежжа, Як душа мая ў часе гарыць І ўскрасае спалёныя вершы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|