РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Безнадзейнасьць... Страшнае слова...
Срэбны рыцар упаў з каня.
Вербы хіляць над ім галовы,
Плача дождж на сыходзе дня.
Па шчыце барабаняць кроплі,
Прапаўзае сьмела мураш...
Не падыме рыцар ніколі
Свой цяжкі баявы палаш...
А вароны сабе кружляюць,
І ніжэй усё, і ніжэй...
І грамнічную сьвечку паліць
Тая, што за ўсё даражэй...
І тваё адступае войска,
І зямля твая – у агні.
Сьвечка плача гарачым воскам,
Ды ня бачыш ты з вышыні.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.