РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Леся Украінка
Старасьвецкае каханьне

...Вітаю ясны край, дзе я бывала,
І дзён калісьці правяла нямала,
А шчасьця ні хвіліны не спазнала...
#Леся Украінка

 
Бераг мора вясну вітае.
Квецень вішняў. Эдэм сухотных.
І вішнёвы сок праступае
Гэтак часта на вуснах родных.
У кавярні ад гукаў цесна,
Набягаюць хвалямі гукі.
І на плеценых ручках крэслаў,
Як празрыстыя, вашы рукі.
Паглынае пясчаны бераг
Сьлёзы-вішні майго каханьня...
Я ж для вас – ці сястра па веры,
Ці хаўрусьніца па змаганьню.
Ну зірніце! Ці ж я – пачвара?
Ці на шчасьце правоў ня маю?
О мужчыны, адданцы мараў,
Вы – забойцы жанчын адданых.
Разумею я ўсё: ахвярнасьць,
Гэраізм і сьвятую мэту...
Толькі ўбачце ж ва мне, упарты,
Вы жанчыну, а не паэтку.
Зразумейце: сама я – вішня
Пад абцасам вашым няўважным...
Вось – барвовая пляма...
                                                        Цішэй...
Сок вішнёвы... Гэта ня страшна.
Як душа, аблятае квецень,
Філіжанку рука губляе.
І прысела за столік трэйцяй
Госьця, што ад болю збаўляе.
Аднаго з нас Дадому просіць,
У свой сьвет, дзе няма бяздомных.
...Крым і мора. Плач безгалосы.
Квецень вішняў. Эдэм сухотных.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.