 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дап’еш віно зь яго пустога кубка... #Зь верша «Шчасьлівая»
Цэзар пакінуў мне келіх пусты. Больш аніякіх ён рук не кранецца. Сьпіны свае выгінаюць масты Коткамі дзікімі... Кроіцца сэрца. Толькі ня трэба сябе дакараць. Цэзар заўсёды сыходзіць у славу. Кросны парыпваюць, быццам кара Райскага дрэва пад рымскім кінжалам. Тчы – забывайся, праводзячы ніць У лябірынты асновы – пра зоры, Храмы, дзе можна пра гора забыць, Мора, якое з табою гаворыць Мовай гамэраўскіх строф... Не табе На мармуровай падлозе раскладваць Мапы шляхоў піфагоравых сфэр, Ладзіць прыступкі да славы і ўлады. Ты – у чаканьні гэроя... Таму Тчы дыванок яго крокам стамлёным. І паспрабуй патлумачыць яму, Скуль ты ўзяла столькі барвы для воўны.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|