РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі пішуцца вершы, то можна ўміраць паступова,
Сьмерць па кроплі смакуючы, быццам бы мёд і цыкуту.
І вітацца з аднымі крыжамі, і верыць у слова,
І забыцца на тое, што кроў твая стала атрутай.
Калі пішуцца вершы, то можна ня лгаць пра адзінства
Між сабою і кожнай быдлячай асобай на сьвеце.
Як інфанта Веласкеса, выйсьці за межы карціны.
І пабачыць дэталі, ня будзе якіх на партрэце.
Калі пішуцца вершы, то можна – пра крылы і волю,
Не саромецца пафасу.
Быць і апошнім, і першым...
Не ілгаць, не ілгаць...
                                              Божа мой, як спакусна, як поўна,
Калі пішуцца вершы...
А яны ўсё ня пішуцца, вершы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.