РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Да пытаньня «чыстае красы»
Перацякае срэбны век
У кулю – і цаляе ў сэрца.
Красы шукае чалавек –
І ваўкалакам застаецца.
Сыходзіць чыстая краса
Не да красы, а да пакуты,
Да зморшчын, у якіх сьляза
Блішчыць, як кропелька атруты.
Навошта гэты прывід мне?
Уласны век лічыць звыродствам?
А нават ценем мільгане –
Жыць безь яе – самазабойства.
Жыць – і ня бачыць, як яна
Цьвіце валошкамі Айчыны...
І век сплывае, бы труна,
За той красою немагчымай.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.