РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Быць выключным – якая спакусная роля.
І якая страшэнная доля – выключнасьць.
...Ты прыйшоў да Радзімы, наіўны да болю,
І на твары яе сьнег убачыў сьляпучы.
А жыцьцё адбірала твае спадзяваньні,
Ты вучыўся любіць – і ня мог навучыцца.
Нітку лёсу заблыталі строгія Паркі,
І яна не падобная да бліскавіцы.
Ты ў сабе адчуваў агнявую ахвярнасьць,
Ты сябе ашукаў. Ты ня здолеў нічога.
Жоўкнуць кнігі, што ты напісаў у юнацтве,
Быццам кветкі – у храме паганскага бога.
І зямля не адтала, і неба пустое,
Як ні біся, ні радуйся славе халоднай.
І прызнацца няможна і перад сабою,
Што ня дадзена сэрцу іскрынкі ніводнай.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.