РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
І безь мяне ўспаўзе на помнік смоўж,
І безь мяне праб’е травінка глебу.
І купяць славы на ламаны грош
Усе, хто зажадае ўзьняцца ў неба.
Што я зьмяню – пад колы мітусьні
Шпурляючы ўсё словы, словы, словы...
Матыль, як верш, зьлятае з далані,
Пылок прыліп да пальцаў каляровы.
І ўсё-ткі – нельга жыць, калі няма
Наіўнай веры: безь цябе – ня будзе
Смоўж успаўзаць наверх, расьці трава,
І нашы кнігі прачытаюць людзі.
І што з таго, што не было карон,
І што з таго, што ўсе вянкі сплывалі,
І смоўж паўзе на апусьцелы трон,
І вершы з горкім дымам пазьляталі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.