РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кніжнік
Я захаваю кнігі ад агню,
Ад плесьні і ад позіркаў гандлярскіх.
Хто кажа, што нічога не зьмяню
У гэтым сьвеце?
Трэба жыць па-царску –
Зьбірацца ўратаваць няшчасны сьвет
І грошы аддаваць прарокам божым...
І кнігі запаўняюць кабінет...
Акрым мяне – хто слову дапаможа?
З гарышчаў, з дробных крамаў, з-пад руін
Я чую стогны рэдкіх старадрукаў.
І я іду да іх, і я – адзін,
І дождж ліе ў працягнутыя рукі.
Дзівак, вар’ят ці марнатраўца – мне
Ня рупіць, як пашэпчуцца суседзі.
Паліцы кніг на выцьвілай сьцяне
І бесьсьмяротнасьць – беларускім дзецям.
Мне кажуць, што нічога не зьмяню
І будзе вечнасьць для мяне туманам.
Я захаваю кнігі ад агню,
Імя ж сваё – і ратаваць ня стану.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.