 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Паніжэла наша вышыня. Дзень ня зьдзейсьніў ні адной надзеі. Срэбны рыцар прытрымаў каня, І з анёлаў пер’е абляцела. Як прыгожа гаварылі мы! Як мы ганарыліся сабою! Што цяпер наперадзе? Тамы Вершаў, што ня выдадуць ніколі. Хтосьці аказаўся стукачом, Хтосьці зараз крамнік, хтось палітык. Ну а вершы прыкрашаюць дом І блішчаць прад людам паспалітым. Беларусь, крыжы ды Беларусь... Бы ў адной хрысьціліся купелі... Маладосьці лёгкі землятрус – І з анёлаў пер’е абляцела. Пакаленьне лірнікаў блатных, Сумесь Караткевіча і Ніцшэ... Хтось бліжэй – да злосных і п’яных, Хтось – да тых, што «прэміяльна» пішуць. Цынікі... Сьвятыя... Божа мой, Колькі раз сябе мы не пазнаем, Шлях зьвянчаўшы тронам ці турмой... Пішам, пішам, пішам... Не чытаем.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|