 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Род Юліяў закончаны даўно, І цэзар – той, хто купіць волю плебса. Што тут – паэт? Як новае віно Ў старых мяхах – мутнее і псуецца. Калі на сцэне цэзар-кіфарэд – Будзь ты Гамэрам – не здабудзеш славы. Таму – налі фалернскага, сусед, У кубкі на развалінах дзяржавы. Сенатары то сьпяць, то зноў равуць І топяць аднаго адзін прыгожа. А што – паэты тут? Паэты – п’юць. Ці паміраюць – той, хто піць ня можа. Юпітэр! Перад мармурам тваім Віна пралью... бо Апалон – бясьсілы. У вершах цэзар праслаўляе Рым Узьнёсла, аж да вогненнай магілы.
1990
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|