 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Чаго ж ты плачаш, кніжніца, дзівачка? Хацела мнішкай стаць, ды расхацела. Таму цяпер не абцяжарвай плачам Зямное неспатоленае цела. Ня толькі Бог – твой гаспадар суровы, Але і князь, які ня любіць песень. Часьцей за вышываньнем каляровым Ты бавіш час у залачоных крэслах. Ты гаспадыня? Вось насьмешка лёсу! Вергілія чытала і Тацыта, Стварала для сябе высокі востраў, Цяпер з прыслугай сварысься сярдзіта. Дзіця хварэе. Муж на паляваньні. І моль ляціць ад выцьвілых кілімаў. Аб чым ты плачаш? Аб зямным каханьні? Ці аб нябесным, што праходзіць міма?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|