РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Рыцар
Зь мячом – за даму, за караля.
Зь мячом – за Бога, за грошы.
І толькі раны калі баляць,
Што ўстаць, здаецца, ня зможаш, –
Ты марыш пра ціхі кляштар,
Пра пыльныя старадрукі.
І твой славуты жалезны ўдар
Ня бачыцца больш заслугай.
А ўстанеш – зноў на бліскучы шлем
Пальчатку чэпіш дурніцы,
Якая цябе называе «леў»
І ходзіць ў касьцёл маліцца.
На шыі – ладанка, а ў мячы –
Часьцінка Крыжа Хрыстова.
Нібыта Бог забіваць вучыў,
А ў сэрцы – ужо нічога.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.