 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Яшчэ сонца ня ўстала з пасьцелі, Не прамыла расою вачэй, А ўжо зь неба дзівосныя трэлі Раз-па-разу ліюцца званчэй. Ці аматар-музыка ў блакіце Рассыпае званочкі ў прастор, Ці то струны – чароўныя ніці, Ці анёлаў сьпяваючых хор? То на арфы цудоўнае граньне, Не ігра чарадзеевых рук, – Гэта ў небе, вітаючы раньне, Расьпявае шчасьлівы жаўрук. ЖАЎРУК Яшчэ сонца ня ўстала з пасьцелі, Не прамыла расою вачэй, А ўжо зь неба дзівосныя трэлі Раз-па-разу ліюцца званчэй. Ці аматар-музыка ў блакіце Рассыпае званочкі ў прастор, Ці то струны – чароўныя ніці, Ці анёлаў сьпяваючых хор? То на арфы цудоўнае граньне, Не ігра чарадзеевых рук, – Гэта ў небе, вітаючы раньне, Расьпявае шчасьлівы жаўрук.
12.IV.1943 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|