РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зьвіваецца арнамэнт геральдычны.
Расколатыя сьцены гэрб згубілі.
І толькі сьмерць у рыцарскім абліччы
Вартуе пазабытыя магілы.
Не дагукацца згубленых імёнаў.
Гэрой і здраднік тлом адным зьяднаны.
Бясьсілыя малітвы і праклёны
Час аднавіць, калі былі сказаны.
Навошта ж нам, пакуль яшчэ мы ў коле,
Асьветленым жыцьцём на пару хвіляў,
Штурхаць кагосьці ў цемру, секчы гольле
На дрэўцах мар, ламаць чужое крыльле?
Няўмольны цень і нас пакрые хутка,
Там, па-за колам, іншыя правіны.
Я кнігу, як дзіця, бяру на рукі,
Каб новаму жыцьцю яе падкінуць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.