РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты кажаш – каралева?
Што ж, вянчай!
Я так люблю стылістыку барока.
Архангел крэсьліць «не» лязом мяча,
А слова «так», як грэх, навідавоку.
Таму – вянчай! І ведай: каралём
Ты пры такой ня будзеш каралеве.
Аднойчы, недарэчна ясным днём,
Убачыш: ты Ліліт служыў – ня Еве.
І яблыка спакуснага няма,
А толькі ёсьць зьмяіная атрута.
І ў райскім садзе надышла зіма.
І ты яе ільдом, як раб, прыкуты.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.