 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ну а здавалася, гэты палон – на вякі. Цмок падыхае ля ног прыгажуні суровай. Рыцар чакае, стамлёны, у латах цяжкіх З гэрбам лілейным, майго літасьцівага слова. Што адказаць табе, мой непахісны гэрой? Кроў на мячы высыхае, і высахлі сьлёзы. Я палюбіла свой закратаваны пакой І цішыню, у якой нараджаюцца крозы. Ну а цяпер – за табою сядзець на кані Вабнай здабычай і сьведчаньнем воінскай моцы... Цмок падыхае. Згасаюць на вежах агні. Не разумее маўчаньня майго абаронца. Ціха пагладжу рукой залатую луску І азірнуся з тугою на чорныя вежы... Кроў іржавее на жоўтым халодным пяску. Ты памыліўся, ваяр. Я табе не належу.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|