РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Валет
Белы парык, і ружовыя шчокі, і шпага,
Пена марская – каўнер, і адданыя вочы...
Ён не кароль. Не здабудзе кароны адвагай.
Ён ля дзьвярэй, за якімі прынцэсы рагочуць.
Сумна ў дзяржаве. Валеты ахоўваюць дзьверы.
Ах, як маглі б яны танчыць з казырнаю дамай!
Толькі казырны кароль анікому ня верыць.
Шлях для валета – гэройская гібель – і ў яму.
Рана ці позна прыходзяць чужыя... Зацята
Улады клянуць і ірвуцца да сэрцаў кардонных.
Гіне віновы валет, толькі ў тым вінаваты,
Што не народжаны ні для труны, ні для трона.
Гіне валет... І яму не ўтлумачыш, нябогу,
Што у калоду ня кожная карта кладзецца,
Лепей лісьцё падмятаць ля прыступкаў да Бога,
Чым паміраць за чыёсьці кардоннае сэрца.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.