РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Шпакі
У садочку дружным хорам
Песьняй цешацца шпакі;
Селі, быццам па згавору,
Упрыгожыўшы узорам
Гольле дрэва і сукі.
 
Не адслухацца, так міла
Засьпявалі на вярбе.
Што за гукі, што за сіла,
Маё сэрца паланіла,
Прыкавала да сябе!
 
Тыя гукі, шчабятаньне –
Дань міжвольная журбе;
Гэта – песьня адцьвітаньня;
Гэта – зь летам разьвітаньне
Чую сёньня на вярбе.
 
3.VIII.1943 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.