РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вячэра ў чужым палацы
Цацачная балерына бяжыць па лязе сталёвым –
Нічога, што з парцэляны...
І яна – падданая сьмерці.
Пунсовы, як сэрца, яблык сярод прысмак адмысловых...
Арнамэнт срэбраных кветак куфэрачкаў і цукерніц...
Абрус быццам белы саван...
Пра гэта ня дбаюць госьці.
Маленькая балерына ўсё танчыць – сьмешная цацка.
Ужо разрэзаны яблык. І цесна, як на пагосьце
Крыжам і зоркам; і тлумна, нібы на нядзельным пляцы.
Маленькая балерына сьлізгае бліжэй да краю –
І зноў вяртаецца, быццам ратунку знайсьці ня можа.
А келіхі звоняць звонка, як волатавы каралі,
І кроў такая чырвоная на парцэлянавых ножках.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.