 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я нікога не ўратавала, Крыж пахілы не падняла. Я прыходзіла ў замак жалю Зь ліхтаром залатога шкла. І прамень прада мною падаў, І хавалася зло ў лаўжы, І на ўсіх маіх сьлёз хапала І хапала маёй душы. Не была забойцам пагрозай, Не была надзеяй ахвяр. І працягваў дарогу ў росы Для мяне залаты ліхтар. Працякалі яшчаркі побач, І гайдаліся кажаны. Вечар, нібы ўрачысты пробашч, Зь цішынёю мой жаль жаніў. Ды аднойчы сьвятло паўстала Не ад сонечнага сьвятла. Я ж нікога не ўратавала! Крыж пахілы – не падняла! І душу ачышчалі сьлёзы, Лекавалі – толькі маю... І ліхтар зрабіўся анёлам І пакінуў навек зямлю.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|