РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Успамін
Бізантыйскія пярсьцёнкі
Абвіваюць яе пальцы,
І з карункаў чорных вэлюм
Яе вочы захінае.
У вушах – жамчужын гронкі,
А спадніцы – як палацы.
А вачэй яе – ня помню,
Голас не прыпамінаю.
Помню толькі –
Бранзалеты са смарагдавай аздобай,
Дыямэнт на дыядэме,
Дыямэнты на абцасах,
Дыямэнты на манжэтах –
Быццам дажджавыя кроплі.
І высокую прычоску,
І апошнюю абразу...
Што ж кахаў я? Што я бачыў
За завесаю бліскучай?
Толькі рэчы, толькі тое,
Што за грошы прадаецца...
А спадніцы шаргаталі –
І было душы балюча.
А зьвінелі бранзалеты –
І чамусь палала сэрца.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.