 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пэрліны рассыпаны мае Па каменных плітах у палацы. Цені тут шапочуць, як аер. Ад улады ценяў не схавацца. У палацы таямніц няма, Хоць хавае кожны – таямніцу. І блукаюць Дама і Манах Па аркадах гэтай камяніцы. У палацы нельга пакахаць, Золата блішчыць ярчэй, чым вочы. Пэрліны ў каралі не зьнізаць І не пераняць навукі воўчай. Тут – чужой – правесьці век зямны, Зь месяцам гаворачы начыма, Зь цяжарам пакутлівай віны Ад зламаных крылаў за плячыма.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|