 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Адплылі каласістыя дні У бязьмежныя сінія далі. Ў небе гусі шнуркамі караляў Праплылі над абшарамі ніў. На палетках, калючых ад жніў, Ветры песьні свае засьвісталі. Неба шэрага нудныя далі Пачынаюць сьлязіцца і гніць. Прытуліўся да плоту, прылёг І так жаласна плача-скуголіць, Просіць сонцавай ласкі, патолі, Пасівелы ад часу, быльнёг. На мяжы сірата-васілёк Шэпча ветру пра сумную долю. У зрудзелым, бязрадасным полі Толькі ён цешыць сэрца здалёк. Восень яркаю медзьдзю згары Асядае на клён і каліну, І туман свае чары накінуў, Каб схаваць ясны погляд зары. Не хачу аб журбе гаварыць, Толькі восень любіць не пакіну, Бо, за працу і пот, селяніну Аддае яна шчодра дары.
18.IX.1943 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|